-шыя гусіная - 1 шт.
-страўнічак (гусіны ) - 1 шт.
-свініна - 200 г
-ялавічына - 100 г
-соль - па густу
-перац - па густу
-вада - колькі сыдзе
З шыйкі асцярожна зняць скуру, замацаваць ці зашыць з аднаго канца.
Мяса адлучыць ад костак шыйкі, разам са свінінай і ялавічынай двойчы
прапусціць праз мясасечку, заправіць соллю і перцам, нафаршаваць
скуру, але не набіваць мяса вельмі шчыльна. Зашыць ці замацаваць
другую адтуліну, варыць каля 1 гадзіны ў кіпячай падсоленай вадзе ці
абсмажыць на шмальцу, дадаць 250 мл булёна
і тушыць пад вечкам 45 хвілін.
|