-гусак,
-0,5 кг свініны,
-1/2 кубка сметанкавага масла,
-цыбуліна,
-салера,
-1/2 кубка сухога віна,
-1 г.л. размарына ці чабора,
- шклянка журавін,
-кубак цытрынавай цэдры,
-1/2 кубка фісташак,
-1/4 кубка каньяку,
-2 узбітых яйкі,
-цытрына,
-1 г.л. нарэзанай вяндліны,
-1/2 кубка цукровага сіропу,
- соль,
-перац.
Абсмажыць кавалачкі свініны. У сметанкавым масле абсмажыць
цыбулю і салеру, дадаць віно, кіпяціць адну хвіліну. Змяшаць свініну з
гароднінай і зелянінай, дадаць журавіны, вяндліну, фісташкі, соль,
перац, выліць туды яйкі і каньяк. Гусака начыніце масай са свінінай,
знадворку натрыце соллю, перцам, цытрынавай цэдрай, пакладзіце ў
гусятніцу, заліце двума кубкамі вады. Пастаўце ў разагрэтую да 200
градусаў духоўку на 20 хвілін. Перыядычна палівайце гусака сіропам.
Да стала гусака падаюць ледзь астуджаным.
|