-гусак - 1 шт.
-цытрына - 1 шт.
-апельсін - 1 шт.
-бульба - 8 шт.
-чабор - па густу
-цукар - 2 ст.л.
-яблыкі (невялікія кісла-салодкія) - 3 шт.
-чарнасліў - па густу
-курага - па густу.
Гусака прамыла, выцерла, начыніла яго буйнымі долькамі апельсіна і
цытрыны (попкамі ад садавіны), курагой, чарнаслівам, і разам з парай
галінак чабора адправіла на 1 гадзіну ў рукаве для запекання ў духоўку.
Адзін раз перавярнула, каб ўсё раўнамерна рыхтавалася ў соку.
Дастала гусака з рукава, галінкі чабора адкінула ў бок,
лішні тлушч зліла, потым можа спатрэбіцца.
На дно формы выкладваем долькі апельсінаў без цэдры, яблыкі,
парэзаныя на 4 часці без сэрцавінак,
але з лупінай, бульбу, парэзаную долькамі і адвараны аль дэнтэ.
Зверху ўсёй гэтай пышнасці кладзём нашага гусака
і пакідаем у духоўцы пры 220 С яшчэ на гадзінку,
перагортваючы з боку на бок, каб раўнамерна прасмажыўся.
Тым часам рыхтуем карамель.
Выціскаем сок з апельсіна і цытрыны, усяго максімум 50 мл.,
на разагрэтую патэльню высыпаем пару сталовых лыжак цукру,
выліваем сок, дадаем цэдру апельсіна і рыхтуем сіроп да загусцення.
Калі гусак амаль гатовы, змазваем нашага гусака сіропам
і пакідаем у духоўцы хвілін на 5-10.
|