Падрыхтаваную тушку гусака пасаліце ўсярэдзіне і знадворку.
Падрыхтуйце плады айвы: ачысціце іх ад скуркі, выдаліце насенную
скрынку, нарэжце тонкімі долькамі, дадайце цукар, карыцу, усё
перамяшайце. Гэтай масай нафаршуйце гусака, зашыйце разрэз і
тушыце ў духоўцы да гатовасці, перыядычна паліваючы ўтварыўшымся
сокам. Падайце каляднага гусака з айвой цэлым, абклаўшы
марынаванай садавінай.
|