-1 кг парцыённага мяса гусака
-2 ружовых грэйпфрута
-1-2 кіслых яблыка
-чорны молаты перац
-кары
-размарын
-100 г шмальца, парэзанага на дробныя кавалачкі
-50 г апельсінавага соку
Мяса гусака пасаліць, паперчыць, пасыпаць кары, паскладаць у
шкляную форму ці гусятніцу, пераклаўшы грэйпфрутам, яблыкамі,
шмальцам і размарынам, паліць сокам і паставіць без вечка ў духоўку
пры тэмпературы 200 градусаў па Цэльсіі. Калі мяса падрумяніцца
(дзесьці хвілін праз 15) і тлушч расплавіцца, гусака паліць тлушчам,
накрыць вечкам, тэмпературу паменшыць да 175 градусаў, паставіць у
духоўку і тушыць дзесьці каля дзвюх гадзін, час ад часу паліваючы
ўтварыўшымся тлушчам. Гатовае мяса будзе літаральна
распластоўвацца на нітачкі. Нажаль, ўтварыўшыйся соус нельга
выкарыстоўваць, ён вельмі горкі, але мяса бездакорна смачнае.
|