-курыца - 1 кг мякаці
-сыр цвёрды - 160 г
-масла сметанкавае - 100 г
-батон чэрствы - 4 лустачкі
-яйка - 2 шт.
-зеляніна пятрушкі
-соль
Мякаць курыцы прапусціць праз мясасечку два разы, пасаліць і перамяшаць. Сфармаваць катлеты, унутр кожнай уклаўшы па лустачцы сыра, намачыць у яйках, абкачаць у дробках батона і абсмажыць на сметанкавым масле. Давесці да гатовасці ў духоўцы. На гарнір падаць адвараны рыс, свежую гародніну. Аформіць зелянінай.
|