-85 г паляндвіцы курынай,
-15 г масла топленага,
-50 г цеста,
-50 г соусу,
-100 г гарніру,
-2 г цытрынавага соку,
-3 г алею аліўкавага,
-зеляніна
Курыную паляндвіцу з костачкай марынаваць на працягу гадзіны з даданнем соку цытрыны, аліўкавага алею, солі і сечанай зеляніны. Затым падрыхтаваную паляндвіцу злёгку пасаліць, акунуць у вадкае цеста і абсмажыць на масле абапал, а затым дасмажыць у смажыльнай шафе. Пры падачы паляндвіцу пакласці на талерку на папяровую сурвэтку, гарніраваць смажанай бульбай-саломкай і ўпрыгожыць галінкай зеляніны. Асобна падаць таматавы соус у соусніку.
|