-80 г паляндвіцы курынай,
-10 г масла сметанкавага,
-20 г шампіньёнаў,
-30 г грабеньчыкаў пеўневых,
-100 г соуса
Падрыхтаваную курыную паляндвіцу прыпусціць з маслам. Цэлы ліст пісчай паперы скласці напалову, выразаць яго ў форме сэрца, пакінуўшы адзін, складзены, бок неразрэзаным. Паперу добра вышмараваць маслам. На сярэдзіну адной паловы ліста пакласці густы паляўнічы соус (сталовую лыжку), на які змясціць паляндвіцу, дадаць лустачкі шампіньёнаў, пеўневыя грабеньчыкі пакрыць тым жа густым соусам і адразу ж зачыніць паперай, шчыльна загарнуўшы яе краі. Пакласці катлету на талерку і паставіць у смажыльную шафу на 5-6 хвілін (папера павінна падрумяніцца і ўспушыцца). Падаць катлеты на талерцы ў паперы без дадатковага гарніру.
|