-4 курыных паляндвіцы,
-120 г грэцкіх арэхаў,
-80 г сметанкавага масла,
-1 яйка,
-40 г топленага масла,
-1/2 ст паніровачных сухароў,
-часнык,
-соль,
-пучок пятрушкі.
Паляндвіцу адбіць да таўшчыні 0,5 см. На сярэдзіну пакласці фарш, краі злучыць, надаць паляндвіцы форму катлеты. Запаніраваць у сухарах і абсмажыць абапал да утварэння падрумяненай скарыначкі. Давесці да гатовасці ў духоўцы. Для фаршу: вычышчаныя арэхі прапусціць праз мясасечку, дадаць тоўчаныя зеляніну пятрушкі, часнык і соль, ўвесці сырое яйка і ўсё старанна перамяшаць.
|