-курыная грудка - 4 шт.
-арэхі грэцкія - 3 ст. лыжкі
-масла сметанкавае - 3 ст. лыжкі
-яйка - 1 шт.
-сухары - 2 ст. лыжкі
-топленае масла - 1 ст. лыжка
-часнык - 2 зубчыка
-зеляніна кінзы сечаная - 40 г.
-соль - па густу
Курыную грудку злёгку адбіваюць да таўшчыні 0.5 см. Рыхтуюць фарш: грэцкія арэхі прапускаюць праз мясасечку, дадаюць тоўчаныя з соллю зеляніну кінзы і часнык. Уводзяць яйка і ўсё старанна змешваюць. Фарш кладуць на курыную паляндвіцу, краі загортваюць, надаючы форму катлеты. Паніруюць у сухарах і смажаць са сметанкавым маслам да утварэння падрумяненай скарыначкі. Даводзяць да гатовасці ў духоўцы.
|