-сланечнікавы алей - 1 ст. лыжка
-цыбуліна - 1 шт.
-салодкі перац - 1/2 шт.
-фарш курыны - 450 г
-ёгурт - 2 ст. лыжкі
-сухары з зернявага хлеба - 50 г
-сыр чэшырскі цёрты - 50 г
-кукуруза вараная - 200 г
-морква - 1 шт.
-перац чылі зялёны без насення - 1/2 шт.
-булачкі з непрасеянай мукі - 6 шт.
-памідоры - 3 шт.
Цыбулю дробна нарэжце і спасеруйце на алеі. Дадайце сечаны салодкі перац. Астудзіце. Злучыце гародніну, фарш, ёгурт, сухары і сыр. Пасаліце, паперчыце. Перамяшайце. Падзеліце на 6 частак, сфармуйце з іх катлеты і абсмажце. Для гарніру змяшайце кукурузу, нарэзаную саломкай моркву, дробна сечаны чылі, воцат. Выгрэйце. Булачкі разрэжце напалову, паскладайце ў іх катлеты, гарніруйце, аформіце салатай і долькамі памідораў. Падавайце на стол з лісцем салаты.
|