- пячонка – 150 г
- цыбуля рэпчатая - 80 г
-перац чырвоны – 5 г
-тлушч гусіны – 20 г
-памідоры – 25 г
-часнык - 2 зубчыка.
Цыбулю вельмі дробна сякуць, трохі абсмажваюць у шмальцу
і дадаюць туды чырвоны перац і часнык.
Пячонку наразаюць даволі вялікімі кавалкамі, злёгку падсмажваюць
у сатэйніку, абліваюць яе тлушчам з цыбуляй, смажаць яшчэ 10 хвілін
без вечка ў смажыльнай шафе, уводзяць памідоры ці тамат-пюрэ
і працягваюць смажыць да поўнай гатовасці.
Кавалачкі пячонкі вымаюць, заліваюць працэджаным соусам
і даводзяць яшчэ раз да кіпення. Падаюць з рысам.
|