
-гусіная пячонка - 1кг
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
-брэндзі - 1 ст. л.
-партвэйн - 1 ст. л.
-жэлацін – 10 г
-шмалец – 100 г
-соль - па густу
-перац - па густу
для соусу:
-пюрэ са свежай ажыны – 100 г
-апельсінавы сок - 1 шклянка
-гваздзічка (молатая) – 5 г
-белае віно -1/2 шклянка
-цэдра аднаго апельсіна.
Растапіць тлушч і злёгку падсмажыць на ім цыбулю,
затым дадаць парэзаную на кавалачкі пячонку і смажыць да гатовасці.
Выняць, астудзіць.
Старанна расцерці пячонку з цыбуляй да пюрэпадобнага стану,
дадаўшы брэндзі, віно, соль, перац.
Растварыць жэлацін у палове шклянкі гарачай вады і выліць у пюрэ.
З атрыманай масы сфармаваць цаглінку
і змясціць у халадзільнік на 24 гадзіны.
Змяшаць віно і сок, дадаць гваздзіку і пюрэ з ажыны,
давесці да кіпення, зняць з агню, пакласці цэдру апельсіна.
Даць настаяцца, працадзіць.
Падаваць пячонку, парэзаўшы квадратамі таўшчынёй
прыкладна 2-3 см і паліць соусам.

|