- цыбуля рэпчатая - 300 г
-морква – 300 г
-гусак - 1.5 кг.
-перац (гарошак) - 3-5 шт.
-рыс - 400-500 г
-вада
-зеляніна - па густу.
Нарэжце кольцамі рэпчатую цыбулю, падсмажце яе трохі ў казанку на
тлушчы ад птушкі ці на алеі да залацістага колеру, дадайце морквы
парэзанай саломкай, а затым насечанага на кавалкі гусака і ўсё разам
абсмажце. Пасаліце добра, дадайце перац гарошкам 3-5 гарошын.
Зверху пакладзіце прамыты рыс і наліце вады, каб яна пакрыла рыс на
2-3 см, рыс ужо не саліць. Пастаўце казанок на моцны агонь, пасля
закіпання адразу паменшыце да самага слабага і варыце яшчэ хвіліны 3.
Змесціце казанок у добра разагрэтую духоўку і тушыце да гатовасці.
Перад падачай на стол спачатку перамяшайце рыс з цыбуляй і морквай,
выкладзіце горкай, на яго пакладзіце кавалкі гусака. Падайце плоў на
талерку, пасыпаўшы здробненай зелянінай.
|