- скурка гусінай шыйкі - 1 шт.
начынне 1:
- мука - 3 ст. л.
- манныя крупы - 1 ст. л.
- шмалец (здробнены) - 2 ст. л.
- соль
- чорны молаты перац - па густу
начынне 2:
- ялавічны ці цялячы фарш - 4 ст. л.
- яйка - 1 шт.
- рэпчатая цыбуля (дробна насечаная) - 1 ст. л.
- паніровачныя сухары - 1 ст. л.
- соль
- чорны молаты перац - па густу
начынне 3:
- мука - 2 ст. л.
- манныя крупы - 2 ст. л.
- унутраны ялавічны тлушч (ад ныркі) (дробна насечаны) - 3 ст. л.
- рэпчатая цыбуля (здробненая) - 2 ст. л.
- яйка - 1 шт.
- соль
- молаты чорны перац - па густу.
Скурку шыйкі добра абсмаліць, памыць. Перамяшаным начыннем
запоўніць вольную шыйку, канцы зашыць белай ніткай. Шыйкі з
начыннем 1, 2 злёгку абварыць у кіпені і смажыць разам з гусаком.
Парэзаць шыйку наўскасяк і падаць разам з гусаком. Шыйку з
начыннем 3 варыць на маленькім агні 30 хвілін
і падаваць гарачай з хрэнам і хлебам.
|