-сала гусінае - па густу
- пячонка гусіная вялікая тоўстая - па густу
-малако - па густу
-соль - па густу
Пакласці ў глыбокі рондаль кавалкі гусінага сала.
Потым пакласці на іх вялікую, тоўстую гусіную пячонку,
заліць пасоленым малаком так, каб малако пакрыла пячонку,
пакінуць пячонку ў малацэ на 7-8 гадзін.
Затым паставіць на пліту і тушыць на раўнамерным,
але даволі моцным агні, пад вечкам, пакуль малако не выварыцца.
Тады зняць вечка і смажыць пячонку на тлушчы некалькі хвілін,
перагортваючы, каб абодва бакі падрумяніліся.
|