- пячонка гусіная вялікая тоўстая - па густу
-сала гусінае - 1 кавалачак
-часнык - 1 долька
-цыбуля маленькая - 1 галоўка
-вада - па густу
-перац чырвоны - па густу
Пячонку кладуць на кавалачак унутранага гусінага сала,
туды ж кладуць дольку часныку і маленькую галоўку цыбулі,
наліваюць гэтулькі вады, каб яна пакрыла пячонку,
і калі вада выпарыцца, трохі пасмажыць пячонку абапал.
Потым выняць пячонку з тлушчу, адкінуць цыбулю і часнык,
а тлушч падфарбаваць трохі чырвоным перцам.
|