
- пячонка гусіная - 4-5 шт.
-яйкі - 1 шт.
-масла сметанкавае - 40 г
-грыбы - 300 г
-віно кіслае - 60 мл
-перац - па густу
-соль - па густу
Вычышчаныя ад плёнак гусіныя пячонкі абкачаць у змяшанай з соллю
муце, намачыць ва ўзбітым яйку і зноў абкачаць у муце.
Смажыць абапал у разагрэтым масле
да утварэння светла-карычневай скарыначкі.
Пакласці смажаныя пячонкі ў іншы посуд.
Да вадкасці, пакінутай на патэльні, дадаць віно.
Атрыманым соусам заліць пячонку.
Сервіраваць з падсмажанымі ў масле грыбамі.

|