Абраць з гусака лішні тлушч, які спажыць для пячэння пончыкаў і інш.,
выцерці яго ўсярэдзіне і знадворку 1/4 лыжкаю тоўчанага кмена з
соллю, нафаршаваць дробнымі яблыкамі (якія перш разрэзаць,
пасыпаць соллю і маяранам), смажыць на блясе, на дно якой ўсыпаць
жменю дробна пасечанай цыбуліны, падліваць спачатку па 2, па 3
лыжкі булёна, а пасля паліваць уласным яго сокам. Спячы яшчэ асобна
6-8 добрых яблыкаў, абкласці імі разрэзанага на талерцы гусака.
Соус жа, зняўшы лішні тлушч, развесці булёнам, закіпяціць,
працадзіць, абліць гусака. Гусіныя трыбухі пакінуць на суп ці на соус.
|