-2 ці 4 шт. сцёгнаў,
-2 галоўкі рэпчатай цыбулі,
-1 долька часныку,
-1 кг бульбы,
-2-3 лыжкі леча ці 2 зялёных перцы,
-1 памідор.
Памытае мяса пасолім і падсмажым у гарачым тлушчы. Потым
перакладзём у іншы посуд, а ў гэтым тлушчы падсмажым
дробнапарэзаную цыбулю, паперчым чырвоным перцам і развядзём
вадой і зальём мяса. У мяса таксама пакладзём дольку часныку і пад
зачыненым вечкам будзем тушыць амаль да поўнай гатовасці, вядома;
увесь час падліваючы трохі вады. Калі вада зусім выкіпіць, смажым ва
ўласным тлушчы. Адначасова пачысцім бульбу і парэжам на брусочкі.
У адзін бок посуду пакладзём мяса, а ў другі бульбу, зальём вадой
да паловы і варым да поўнай гатовасці
|