-гусак (смажаны) - 3 кг
-каштаны – 400 г
-яблыкі (кіслыя) - 2 шт.
-гусіная пячонка - 1 шт.
-булка - 1 шт.
-сметанкавае масла - 1 ст.л.
-яйка (жаўток) - 1 шт.
-соль - 1 ч.л.
-белы перац - 1 дробка
-маяран (сухі) - па густу
-соль - 2 г.л.
-піва - 1/2 шклянкі
-сухое чырвонае віно - 1/2 шклянкі.
Ачысціць каштаны вострым нажом,
пакласці іх у кіпячую падсоленую ваду і варыць,
прычыніўшы вечкам, на працягу 30 хвілін. Затым астудзіць.
Выдаліць з яблыкаў асяродак, разрэзаць на 4 часці,
а затым - на маленькія лустачкі.
Дробна насекчы сэрца і пячонку.
Размачыць булачку ў халоднай вадзе.
Растапіць сметанкавае масла і абсмажыць у ім сэрца і пячонку.
Адціснуць хлеб. Разрэзаць каштаны на 8 частак.
Змяшаць яблыкі, сэрца і пячонку,
каштаны, размочаныя кавалачкі хлеба і яечны жаўток.
Паперчыць фарш, дадаць рэзкія затаўкі. Адрэзаць гузку.
Нафаршаваць гусака і зачыніць адтуліну драўлянай палачкай.
Умацаваць канечнасці птушкі.
Растварыць пакінутую соль у кубку вады.
Пакласці гусака спінкай дагары на рашотку ў духоўку,
папярэдне разагрэтую да 200 С.
Падставіць бляху і смажыць 3-3,5 гадзіны.
Праз 1,5 гадзіны перавярнуць гусака набок
і наліць два кубкі вады ў падстаўленую бляху.
Яшчэ праз 30 хвілін перавярнуць на другі бок.
Праз 2 гадзіны пакласці на спінку і пракалоць у некалькіх месцах,
каб выцек тлушч.
За 30 хвілін да канчатка гатавання заліць гусака півам.
Затым пакінуць гусака ў выключанай духоўцы на 20 хвілін.
Прыгатаваць соус:
ледзь развесці вытапіўшыйся тлушч гарачай вадой,
дадаць чырвонага віна, пасаліць і паперчыць.
Да гусака можна падаць чырвоную капусту і бульбяныя клёцкі.
|