-гусак - па густу
-кмен - 0.5 ст. лыжкі
-соль - па густу
-цыбуліны - 2 шт.
-яблыка дробнае - 12 шт.
-яблыка буйнае - 6-8 шт.
-мука - 1 ст. лыжка
-маяран - па густу
Абраць з гусака лішні тлушч. які спажыць для смажання пончыкаў і інш.,
выцерці яго ўсярэдзіне і знадворку 1/2 лыжкай тоўчанага кмена з
соллю, нафаршаваць дробнымі яблыкамі (якія перш разрэзаць,
пасыпаць соллю і маяранам), смажыць на блясе, на дно якой ўсыпаць
жменю дробна пасечанай цыбулі, падліваючы спачатку па дзве, па тры
лыжкі булёна, а пасля паліваць уласным яго соусам. Спячы асобна 6-8
добрых яблыкаў, абкласці імі разрэзанага на талерцы гусака. У соус жа
ўсыпаць 1 лыжку мукі, развесці булёнам, закіпяціць, працадзіць,
абліць гусака.
|