
-асятрына – 450 г
- алей ці сметанкавае масла – 45 г
-памідоры – 300 г
- цыбуля рэпчатая – 60 г
- цыбуля зялёная – 90 г
-цытрына - 1/2 шт.
-перац молаты - па густу
-соль - па густу.
Філе без скуры і костак нарэзаць роўнымі кавалачкамі, надзець на
металічную шпажку, пасыпаць соллю, перцам, вышмараваць маслам
і смажыць над распаленымі вуглямі (без полымя) 10 хвілін, паліваючы
тлушчам. Гатовую рыбу зняць са шпажка і пакласці на талерку.
Гарніраваць памідорамі, кольцамі рэпчатай цыбулі, палоскамі зялёнай
цыбулі даўжынёй 4- 5 см, цытрынай.

|