-1 карп (вагой каля 1 кг)
-2 цыбуліны
-1/3 шклянкі сланечнікавага алею
-1 шклянка тоўчаных арэхаў
-1 ст. л. тамата-пюрэ ці 1/2 цытрыны
-карыца - па густу,
-чорны молаты перац - па густу,
-соль - па густу
Карпа ачысціць, прамыць і пасаліць знутры і знадворку. Падсмажыць цыбулю, нарэзаную кольцамі, у разагрэтым сланечнікавым алеі. Дадаць тоўчаныя арэхі, чорны молаты перац і карыцу па густу. Нафаршаваць карпа гэтым начыннем. Пакласці на бляху, на дно якога папярэдне паскладаць некалькі тоненькіх палачак, каб рыба не падгарэла, і паліць 4-5 ст. лыжкамі сланечнікавага алею. Вакол карпа пакласці лустачкі цытрыны ці наліць 1 ст. лыжку тамата-пюрэ, разведзенага невялікай колькасцю вады. Запекчы ва ўмерана гарачай духоўцы. Падаваць у халодным выглядзе.
|