-1 кг карпа
-2 цыбуліны
-6 ст. л. алею
-1 шклянка тоўчаных арэхаў
-соль,
-чырвоны і чорны молаты перац
Карпа ачысціць, абмыць, пасаліць з усіх бакоў. Падсмажыць цыбулю, нарэзаную лустачкамі. Дадаць соль, чорны і чырвоны молаты перац, тоўчаныя арэхі. Змяшаць і нафаршаваць карпа. Затым зашыць яго, пакласці на бляху, на дно якой пакласці некалькі тоненькіх палачак, заліць 4 ст. лыжкамі сланечнікавага алею і запекчы ў не вельмі гарачай духавой шафе. Гатовага карпа нарэзаць лустачкамі і падаваць у халодным выглядзе.
|