-карп - 1 кг
-1 шклянка белага сухога віна
-200 г баравікоў
-150 г масла
- соль,
-зеляніна
Карпа пачысціць, вытрыбушыць, выдаліць плаўнікі і жабры, нацерці соллю знадворку і знутры. Асобна падрыхтаваць баравікі. Для гэтага іх пачысціць, прамыць, нарэзаць дробнай саломкай і скласці ў рондальчык. У грыбы дадаць соль, перац па густу, ўліць растопленае масла і 1 шклянку віна. Тушыць грыбы на слабым агні пры зачыненым вечку. Гатовы соус зліць у асобны посуд, а фарш змяшаць з цёртым свежым яблыкам і запоўніць гэтай сумессю брушка карпа. Рыбу пакласці на невялікую, але глыбокую бляху і заліць растопленым смятанкавым маслам. Запякаць 40 хвілін, перыядычна паліваючы грыбным соусам. Падаваць з гарнірам з адваранай гародніны. Рыбу ўпрыгожыць долькамі цытрыны і галінкамі зеляніны.
|