-600 г філе траскі або іншай рыбы,
-50 г чэрствай булкі,
-0,75 шклянкі малака,
-2 ст. лыжкі сухароў,
-1 цыбуліна,
-1 яйка,
-100 г алею,
-соль,
-перац.
Булку намачыць у малацэ, адціснуць, падсмажыць нарэзаную кружкамі цыбулю. Рыбнае філе, булку і цыбулю прапусціць два разы праз мясарубку, дадаць соль, яйка, перац, старанна вымешаць, каб атрымалася пышная маса. Сфармаваць круглыя катлеты, укачаць іху сухары, смажыць у разагрэтым алеі да светла-залацістага колеру. Падаць з бульбай або салатай з сырой агародніны.
|