
-рыба (дробная) – 500 г
- цыбуля рэпчатая - 2 шт.
- алей сланечнікавы – 150 г
-перац струкавы салодкі - 2 шт.
-памідоры - 3 шт.
-перац чырвоны і чорны молаты - па густу
-соль.
Дробную рыбу (падыдуць хамса, барабулька) ачысціць, прамыць,
пасаліць. Рэпчатую цыбулю дробна нарэзаць і абсмажыць на
сланечнікавым алеі, дадаць дробна нарэзаны салодкі струкавы
перац і працягваць абсмажванне. У канцы ўвесці дробна нарэзаныя
свежыя памідоры. Калі сок памідораў выпарыцца, сумесь пасаліць,
заправіць чырвоным і чорным молатым перцам, перамяшаць і
дадаць рыбу. На дно невялікага неглыбокага рондаля пакласці
шчыльную паперу так, каб яе краі былі вышэй краёў посуду.
Выкласці туды сумесь рыбы з гароднінай, загарнуць краі паперы
канвертам, паліць сланечнікавым алеем, зачыніць рондаль вечкам
і запекчы.

|