-0,5 кг рыбы
-100 г смятаны
-2 ст. л. сухароў
-З00 г кашы грачанай
-100 г смятанкавага масла
-1-2 яйкі
-3 морквы
-0,4-0,5 кг квашанай капусты
-соль
Ляшчоў сярэдняга памеру чысцяць, выдаляюць жабры, вочы і трыбушаць праз жаберныя крыльцы. Пасля гэтага рыбу добра прамываюць, соляць і фаршуюць грачанай кашай ці квашанай капустай. Для гэтага грачаную кашу змешваюць з сечаным вараным яйкам, смажанай цыбуляй і сырым яйкам. Квашаную капусту адціскаюць, дадаюць злёгку абсмажаную цыбулю і тушаць з маслам да мяккасці. Фаршаванага ляшча паліваюць смятанай, абсыпаюць молатымі сухарамі з мукой, кладуць на патэльню ці бляху і смажаць у духоўцы, перыядычна паліваючы смятанай. Пры падачы паліваюць ўтварыўшымся пры пячэнні соусам.
|