
-700 г паляндвіцы нарвежскай сёмгі без скуры і костак
-2 ст.л. аліўкавага алею
-соль - па густу
-перац - па густу
-грэмолата
-пучок свежай пятрушкі
-1 зубчык часныку
-1 цытрына
Паляндвіцу рыбы нарэзаць буйнымі кубікамі. Выкласці на талерку,
заліць зверху аліўкавым алеем. Заправіць соллю, перцам і пакінуць
марынавацца 10-15 хвілін. Затым рыбу нанізаць на драўляныя шпажкі
і абсмажыць па 2 хвіліны з кожнага боку. Для падрыхтоўкі грэмолаты
неабходна пятрушку і часнык дробна пасекчы, цытрыну нацерці на
дробную цэдру. Змяшаць цэдру, пятрушку і часнык. Падаць сёмгу,
пасыпаўшы заправай.

|