
-палтус (паляндвіца) – 600 г
- цыбуля рэпчатая – 250 г
-шампіньёны – 250 г
-памідоры – 200 г
-перац салодкі – 150 г
- алей - 50 мл
-каляндра (молатая) – 5 г
-кмен молаты – 5 г
-цытрына - 1 шт.
-кроп (зеляніна) - 1/2 пучок
-пятрушка (зеляніна) - 1/2 пучок
-соль - па густу
-перац - па густу.
Філе палтуса мыюць у халоднай вадзе, наразаюць невялікімі
лустачкамі і ўкладваюць у эмаляваную ёмістасць. Сок, выціснуты з
цытрыны, змешваюць з алеем, соллю, молатым перцам, каляндрай,
кменам, заліваюць атрыманым марынадам рыбу і вытрымліваюць яе
ў прахалодным месцы на працягу 1-2 гадзін. Грыбы старанна мыюць і
наразаюць лустачкамі. Цыбулю чысцяць, мыюць і наразаюць кольцамі.
Памідоры мыюць і разразаюць на 4 часці. Перац чысцяць, мыюць і
наразаюць кубікамі. Рыбу, грыбы і гародніну ўпярэмежку нанізваюць
на драўляныя шпажкі, кладуць на рашотку і смажаць над распаленымі
вуглямі, перыядычна апырскваючы марынадам. Гатовую страву
падаюць да стала, упрыгожыўшы галінкамі пятрушкі і кропу.

|