-рыба любая, вагой ад 300 г і больш (больш смачная лешч, акунь, судак, карась),
-галоўка часныку,
-слоік маянэза, -50 г
- 100 г сланечнікавага алею,
-соль,
-перац.
Разрабіць рыбу, паперчыць, пасаліць, зрабіць некалькі неглыбокіх надрэзаў нажом папярок спіны, у надрэзы ўкласці па палове долькі (можна і цэлую) часныку. Падрыхтаваць бляху, паліць яе алеем (трохі). Рыбу абкачаць у муце - толькі з аднаго боку, гэтым бокам пакласці рыбу на бляху. Зверху заліць маянэзам. Паставіць ў духоўку на агонь (сярэдні) і запякаць да гатовасці.
|