
-рыба
Рыбу загарнуць у ліст лопуха (можна ў фальгу ці белую паперу, але
паперу трэба будзе завільгатнець), і закапаць у гарачы попел вогнішча.
Зверху зноў развесці невялікае вогнішча. Час падрыхтоўкі залежыць
ад памераў рыбы і стану вуглёў (яны павінны быць гарачэй, чым для
шашлыка, прыкладна як для печанай бульбачкі) - звычайна ад 5 да 10
хвілін. Затым вуглі разграбаюцца, пакет выцягваецца, разгортваецца,
луска застаецца прыліплай да паперы і перад вамі рыба, прыгатаваная
ва ўласным соку. Вельмі рэкамендуецца аматарам зімовай рыбалкі.
Можна, дарэчы, і бульбачку адначасова ў попел пакідаць - будзе гарнір

|