-600-800 г рыбы,
-1,5 ст. лыжкі мукі,
-400 г зялёнай цыбулі,
-100 г цыбулі-парэі,
-3 ст. лыжкі алею,
-3 ст. лыжкі тамата-пюрэ,
-2-3 долькі часныку,
-соль,
-перац.
Падрыхтаваную рыбу нарэзаць парцыённымі кавалкамі, пасаліць, паперчыць, запаніраваць у муце і абсмажыць абапал у раслінным алеі. Нашаткаваную зялёную цыбулю і цыбулю-парэю пакласці ў чыгунок з разагрэтым алеем і злёгку абсмажыць. У канцы дадаць таматавае пюрэ, расцёрты з соллю часнык, уліць некалькі лыжак гарачай вады і тушыць 5 хвілін. Выкласці на падліўку рыбу, зачыніць вечкам і тушыць на слабым агні 45 хвілін. На гарнір падаць смажаную бульбу.
|