
-рыбныя палачкі - 400 г
-памідоры - 2 шт.
-цыбуля сярэдняй велічыні - 2 шт.
-грудзінка вэнджаная - 100 г
-ці карэйка - 100 г
-перац салодкі чырвоны - 1 струк
-соль - па густу
-перац - па густу
-перац чырвоны молаты - па густу
-алей аліўкавы - 2 ст. лыжкі
Палачкі падзяліць на аднолькавыя кавалачкі. Памідоры і цыбулю
парэзаць на чацвярцінкі, перац нарэзаць палоскамі, грудзінку
парэзаць на даволі тоўстыя лустачкі. На ражне нанізаць па чарзе
рыбу, памідоры, цыбулю, перац і грудзінку. Вышмараваць аліўкавым
алеем, пасаліць, паперчыць, пасыпаць, чырвоным перцам.
Смажыць на ражне каля 20 хвілін.

|