
-4 сардзіны сярэдняга памеру
Марынад:
-3 сярэдніх зубчыка часныку, дробна пасекчы (прыкладна 1 ст.л.)
-50 мл аліўкавага алею
-50 мл свежага цытрынавага соку
-1 г.л. молатай папрыкі
-1/2 г.л. молатага чорнага перцу
-2 ст.л. свежай пятрушкі, дробна пасекчы
-соль - па густу
Для падрыхтоўкі марынаду неабходна старанна змяшаць у місцы
часнык, аліўкавы алей, цытрынавы сок, папрыку і чорны перац.
Сардзіны вылажыць на талерку і заліць зверху марынадам з двух
бакоў і пакінуць марынавацца на 30 хвілін. Затым вылажыць рыбу
на рашотку для грылю і абсмажыць з кожнага боку па 2-3 хвіліны.
Сардзіны можна зверху пасыпаць дробна нарэзанай пятрушкай і
апырскаць трохі цытрынавым сокам.

|