-грабешкі – 500 г
-аліўкавы алей - 2 ст.л.
-цытрынавы сок - 4 ст.л.
-часнык - 3 зубчыка
-соевы соус - 4 ст.л.
-мёд - 2 ст.л.
-імбір (дробна нарэзаны) - 2 ст.л.
Змяшаць у глыбокай місцы аліўкавы алей з мёдам, соевым соусам.
Дадаць дробна пасечаны часнык і імбір. Пакласці ў міску з соусам
грабешкі, добра перамяшаць, каб соус раўнамерна ахінаў кавалачкі.
Накрыць плёнкай і паставіць на 1 гадзіну ў холад. Пасля чаго
насадзіць грабешкі на шпажкі і абсмажыць на патэльні ці грылі
па 3-4 хвіліны з кожнага боку. Падаць з адвараным рысам.
|