
-8 кавалачкаў паляндвіцы свежамарожанага нарвежскага селядца
-8 драўляных палачак
-1 г. л. свежазмеленай цытрынавай цэдры
-соль
-свежазмелены чорны перац
-мяккі алей для смажання
Заправа:
-4 ст. л. зялёных аліў
-1 буйны салёны агурок
-1 ст. л . каперсаў
-1/4 зубчыка часныку
-1 ст. л. дробна пасечанай свежай пятрушкі
-аліўкавы алей (extra virgin)
- 3 ст. л -сок цытрыны
Гарнір:
-салата-бебі у асартыменце (гарчычны, марш, тат-сой)
-аліўкавы алей extra у якасці заправы.
Для падрыхтоўкі заправы ўсе інгрэдыенты пасекчы ці здрабніць
у працэсары. Заправіць цытрынавым сокам. Паляндвіцу селядца
нанізаць на палачкі, пасаліць і паперчыць. Абсмажваць на разагрэтай
патэльні з невялікай колькасцю алею на працягу адной хвіліны з
кожнага боку. Упрыгожыць цытрынавай цэдрай.

|