Такі шашлык з дробнай рыбы можа пасмажыць прама на рыбалцы
любое дзіця, калі назапасіцца доўгай лазінай і вылавіць якую-небудзь
рыбінку тыпу келбы. Рыбінцы надрэзаць брушка да анальнай адтуліны
(пажадана трохі не даходзячы), выняць вантробы, падсаліць, нанізаць
праз рот на доўгі дубчык - і смажыць над вогнішчам, час, ад часу
паварочваючы дубчык і сочачы за тым, каб ён не асмаліўся. Калі
рыбка стане прыгожай - яна гатовая.
|