
-асятрына - 800 г
-грабеньчык марскі (мяса) - 60 г
-мяса рака - 60 г
-папрыка молатая - 40 г
-міндаль у ракавінках - 10 г
-крэветкі - 15 г
-віно белае -30-40 мл
-мука - 50 г
-алей аліўкавы - 30 мл
-алівы зялёныя без костачак - 12 шт.
-зеляніна пятрушкі - 1 пучок
-цытрына - 1 шт.
Асятрыну, мяса марскога грабеньчыка і мяса рака прамываюць,
марынуюць у цытрынавым соку, змяшаным з белым віном і дробна
нарэзанай зелянінай (0,5 пучка). Пасля гэтага ўсе прадукты паніруюць
у муце, пасыпаюць папрыкай і нанізваюць на шпажкі у такім парадку:
рыба, грабеньчык, мякаць крэветкі. Морапрадукты смажаць на грылі
да поўнай гатовасці. Да стала шашлык падаюць з прыпушчанымі ў
аліўкавым алеі мідыямі і крэветкамі, упрыгожваюць алівамі і галінкамі
пятрушкі.

|