
-ласось - 600 г
-цыбуля - 2 шт.
-перац духмяны чорны - 20 г
-цытрына - 3 шт.
-перац салодкі - 1 шт.
-грыбы белыя - 5 шт.
-соль - па густу
Рыбную паляндвіцу нарэжце на кубікі сярэдняй велічыні, натрыце
соллю і пакіньце на 20-30 хвілін. Затым дадайце туды дробна
нарэзаную цыбуліну, духмяны перац і заліце цытрынавым сокам.
Можна пакласці і такія спецыі, як шафран, маяран, базілік і іншую
духмяную траву. Пасля гэтага добра перамяшайце, шчыльна зачыніце
вечкам і пакіньце ў халадзільніку на 3-7 гадзін. Грыбы і салодкі перац
парэжце на кавалачкі па 2,5-3 см, а цыбуліну - кольцамі. Насадзіце
кавалачкі рыбы, гародніны і грыбоў на шампур. Падсмажвайце на
вуглях ці на грылі прыблізна 10 хвілін. Паварочваючы шампур,
палівайце шашлык пакінутым марынадам. Пазнаць, калі шашлык
будзе гатовы, можна па такой прыкмеце: рыба павінна стаць
непразрыстай і лёгка падзяляцца на пласты. Да рыбнага шашлыка
падайце адвараны рыс, бульбу, гароднінную салату. Дарэчы
прыйдуцца і падсмажаныя кавалачкі хлеба.

|