-скумбрыя - 1 кг
-часнык - 8 зубчыкаў
-воцат - 4 ст.л.
-алей - 4 ст.л.
-цукар - 1 ст.л.
-соль - па густу
-чорны перац (молаты) - па густу
-чылі
- перац (молаты) - па густу.
Скумбрыю вытрыбушыць, абрэзаць галаву, хвост і плаўнікі.
Затым нацерці спецыямі ўсярэдзіне і знадворку. Для марынаду
часнык, ачысціўшы, здрабніць і змяшаць з воцатам, цукрам і
алеем. Абшмараваць рыбу прыгатаваным марынадам і даць
пастаяць 1 гадзіну, перыядычна яе перагортваючы. Затым
нанізаць рыбу на шампур і запякаць на працягу 15 хвілін, увесь
час перагортваючы з аднаго боку на другі. Гатовы шашлык са
скумбрыі падаваць са свежай гароднінай.
|