
-асятрына - 1кг
-віно белае сухое - 3 шклянкі
-воцат - 1-2 г.л.
-джэм з белай парэчкі - 3 ст.л.
- цыбуля зялёная - 1 пучок
-гарчыца - 1 г.л.
-цэдра цытрыны (ці апельсіны) - 1 г.л.
-сок цытрынавы - 2-3 ст.л.
-перац чырвоны (молаты салодкі) - 1 дробка.
Падрыхтаваную асятрыну нарэзаць на кавалкі і заліць шклянкай віна
з даданнем воцату. Пакінуць рыбу марынавацца на 2 гадзіны. Тым
часам дробна нарэзаць зялёную цыбулю. Змяшаць белае віно, джэм,
зялёную цыбулю, цэдру, гарчыцу, перац і цытрынавы сок. Перамяшаць
масу і давесці да кіпення. Зняўшы з агню, астудзіць соус і прыбраць
у халадзільнік. Кавалкі асетра няшчыльна нанізаць на шампуры.
Смажыць шашлык над распаленымі вуглямі, увесь час паварочваючы
і паліваючы рыбу марынадам, каля 15 хвілін. Гатовы шашлык
з асетра падаваць з халодным фруктова-вінным соусам.

|