
-рыба - 600 г
-корань пятрушкі - 1 шт.
-корань салеры -1 шт.
- цыбуля-парэя - 1 шт.
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
-шампіньёны - 8 шт.
-лаўровы ліст - па густу
-перац чорны гарошкам - 3 гарошыны
-мука - 1 ст. лыжка
-масла сметанкавае - 10 г
-соль - па густу
-памідоры - 2 шт.
Адварыце ў невялікай колькасці гарачай падсоленай вады з карэннямі
асятровую рыбу, нарэзаную парцыённымі кавалкамі. Зліце адвар і
прыгатуйце на ім цыбульны соус з грыбамі. Для гэтага нашаткуйце
цыбулю і грыбы, абсмажце іх у масле, заліце працэджаным адварам
рыбы, дадайце лаўровы ліст і перац. Праварыце 10 хвілін, затым
увядзіце муку, абсмажаную на масле да светла карычневага колеру,
пастаўце на слабы агонь і варыце яшчэ 15 хвілін. Затым соус зніміце
з агню, запраўце соллю і сметанкавым маслам. Выкладзіце рыбу на
глыбокую бляху, паліце соусам, апырскайце маслам і пастаўце ў
духоўку. Запякайце 20 хвілін, а затым выкладзіце на талерку,
наніжыце кавалкі рыбы на шпажкі, чаргуючы іх з кружочкамі памідораў.
Паліце соусам.

|