
-гарбуша -100 г
-мука – 200 г
-малако – 200 г
- яйка - 2 шт.
- цыбуля рэпчатая - 3 шт.
- алей – 100 г
-масла сметанкавае (для палівання) – 50 г
-соус таматавы – 100 г
для марынаду:
-цыбуля рэпчатая – 100 г
-воцат 3%-вы – 50 г
-перац здробнены - на кончыку нажа
-цытрына - 1/2 шт.
-зеляніна пятрушкі ці кропу – 50 г.
Рыбу разрабіць на паляндвіцу без скуры, прамыць, нарэзаць накасяк
кавалачкамі і марынаваць на працягу 15-20 хвілін, пасля гэтага кавалкі
рыбы нанізаць на шпажкі упярэмежку з нарэзанай рэпчатай цыбуляй.
Шашлык на шпажку намачыць у вадкім цесце (кляр) і смажыць у
фрыцюры да утварэння на паверхні румянай скарыначкі, пасля
гэтага паставіць у смажыльную шафу і давесці да гатовасці. Да
шашлыка падаць зялёную цыбулю і таматавы соус. Падрыхтоўка
цеста: у халоднае малако ці ваду пакласці соль, яечныя жаўткі,
трохі алею, прасеяную пшанічную муку і замясіць негустое цеста,
потым дадаць узбітыя ў густую пену яечныя бялкі і акуратна
перамяшаць.

|