
Злавілі карпа, але не ведаеце, што з яго прыгатаваць? Шашлык з карпа
- выдатны варыянт. Рыба атрымліваецца вельмі пікантнай,
пакрываецца хрумсткай скарыначкай, а ўсярэдзіне застаецца вельмі
сакавітай і далікатнай. Рыхтуем!
-карп - 2 кг
-алей - 50 мл
-соевы соус - 50 мл
-цытрына - 1 шт.
-часнык - 3-4 зубчыка
-соль - па густу
-перац - па густу
-зеляніна - па густу
Для пачатку тушку рыбы трэба пачысціць, вытрыбушыць, прамыць і
абсушыць. Пасля гэтага выдаляем галаву, хвост і плаўнікі, наразаем
карпа на буйныя кавалкі. Кладзем кавалкі ў рондаль і заліваем
марынадам з сумесі алею, цытрынавага соку, здробненага часныку
і спецый. Марынуем пару гадзін, пасля чаго нанізваем кавалкі рыбы
на шампуры (або, альтэрнатыўны варыянт - ўкладваем іх на рашотку)
і запякаем да гатовасці на вуглях.

|