
-паляндвіцы рыбы - 750 г
-перац салодкі чырвоны - 1 шт.
-ананас кансерваваны кавалачкамі - 1 слоік
-цукар - 2 ст. лыжкі
-воцат - 2 ст. лыжкі
-соус таматавы - 2 ст. лыжкі
-соус соевы - 1 г. лыжка
-соль - па густу
Рыбную паляндвіцу наразаюць невялікімі кубікамі. Ананасавы сок
зліваюць, пакінуўшы ў слоіку прыкладна 2 ст. лыжкі вадкасці. Перац
чысцяць і наразаюць кавалачкамі. На вытрыманыя ў вадзе на працягу
1-2 гадзін шампуры нанізваюць перац, рыбу, кавалачкі ананаса і
змяшчаюць у неглыбокі посуд. Соевы і таматавы соусы змешваюць
з пакінутым у слоіку ананасавым сокам, цукрам, воцатам і соллю.
Атрыманым марынадам заліваюць шашлык, накрываюць вечкам і
ставяць у халадзільнік на 3 гадзіны. Смажаць шашлык на працягу
3-5 хвілін, увесь час апырскваючы марынадам.

|