
-1,2 кг ласося;
-1 г. л. чабора;
-2 зубчыка часныку;
-1/2 апельсіна;
-1 г. л. алею;
-буйная марская соль;
-молаты белы перац.
Паляндвіцу ласося нарэжце разам са скурай кавалачкамі 8 х 4 см.
Пасыпце чаборам, здробненым часныком, перцам, соллю, паліце
сокам паловы апельсіна і алеем. Акуратна перамяшайце і пастаўце
у халадзільнік для марынавання (ад 30 хвілін да 2 гадзін). Наніжыце
кавалачкі рыбы на шампур (уздоўж скуры), імкнучыся праколваць
кавалачкі роўна пасярэдзіне. Абсмажвайце 10 хвілін.

|