
-8 шт. паляндвіцы свежамарожанага нарвежскага селядца
Для соусу:
-50 г аліў
-1 карнішон
-1 ст. л. каперсаў
-1/4 зубчыка часныку
-1 ст.л. здробненай свежай пятрушкі
-3 ст.л. аліўкавага алею
-1 цытрына
-соль - па густу
-перац - па густу
Для падрыхтоўкі соусу дробна нарэзаць алівы, карнішоны, каперсы,
часнык і змяшаць з аліўкавым алеем і пятрушкай. Паляндвіцу селядца
размарозіць, разрэзаць уздоўж і лустачкі нанізаць на драўляныя
шпажкі. Пасаліць, паперчыць і абсмажыць па хвіліне з кожнага боку.
Шашлык пасыпаць зверху цёртай цэдрай цытрыны і паліць соусам.

|