
-пікша (паляндвіца) – 500 г
-салодкі перац (кансерваваны) - 6 шт.
- цыбуля рэпчатая - 2 шт.
-чорны перац (гарошак) - 56 шт.
-маяран - 1/2 г.л.
-чабор - 1/2 г.л.
-лаўровы ліст - 2 шт.
-алей - 4 ст.л.
Нарэжце рыбу тоўстымі квадратнымі кавалкамі і старанна прамыйце
ў халоднай вадзе. Злёгку адцісніце рукамі, а затым папрамакайце
сурвэткай. Ачысціце цыбулю і нарэжце такімі ж кавалкамі, як і рыбу.
Дадайце чорны перац, лаўровы ліст, заліце крутым кіпенем і пакіньце
на 5-10 хвілін. Выкладзіце рыбу ў рондаль, злёгку пасаліце, дадайце
маяран і чабор. Зверху пакладзіце перац, нарэзаны на невялікія
квадрацікі. Пакіньце на 15-20 хвілін. Зліце ваду з цыбулі і рыбы,
дадайце да іх лыжку алею. Чаргуючы, нанізвайце на шампуры рыбу,
перац і цыбулю. Смажце на вуглях 5-10 хвілін, паварочваючы і
змазваючы рыбу алеем.

|